Акцыя “Нашы дзеці”. Час сюрпрызаў прадаўжаецца

Важнае Грамадства

Да акцыі “Нашы дзеці” далучаецца ўсё больш жадаючых падарыць юным жыхарам нашага раёна цудоўны настрой і прыемныя падарункі.

Ва ўтульны дом сямейнага тыпу, у якім жывуць бацькі-выхавальнікі Марына і Аляксандр Русаўскія і іх прыёмныя дзеці, зноў завіталі госці з падарункамі.

Два гульнявыя камп’ютары пажадалі падарыць дзецям жыхары нашага раёна Алеся і Максім Ішчанавы, якія працуюць у сферы ІТ. Дзяўчына павіншавала дзяцей з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадала, каб у іх усё атрымалася. Яна адзначыла, што камп’ютары, магчыма, дапамогуць ім вызначыцца з будучай прафесіяй, хлопчыкі і дзяўчынкі зацікавяцца сучаснымі тэхналогіямі.

Салодкія пачастункі, без якіх не абыходзіцца ні адно навагодняе свята, прынеслі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і пажадалі дзецям і іх бацькам цудоўнага святочнага настрою і спаўнення жаданняў.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Дзятлаўшчыны Святлана Залучан і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык пачаставалі хлопчыкаў і дзяўчынак карыснай духмянай садавіной, пажадалі дасягаць мэтаў, якія ставяць перад сабой, здароўя, шчасця, поспехаў усёй сям’і.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Наши дети

#нашелучшее
#нашалепшае



Теги: