Ведае ўчастковы. Пакаранні за крадзеж

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: якое пакаранне прадугледжана за крадзеж у магазіне, якія меры прафілактыкі такога кшталту злачынстваў існуюць?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Жыбарт:

– Ёсць розныя віды адказнасці за крадзеж маёмасці ў залежнасці ад пэўных абставін. Адказнасць за дробны крадзеж прадугледжана артыкулам 11.1 КоАП РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях – штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

У выпадку, калі кошт скрадзенага перавышае 10 базавых велічыняў для юрыдычнай асобы і 2 базавыя велічыні для фізічнай, разглядаецца пытанне аб крымінальнай адказнасці па артыкуле 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Галоўнай і асноўнай прафілактыкай дробных крадзяжоў з’яўляецца пільнасць супрацоўнікаў гандлёвага аб’екта, тэхнічныя сродкі абароны ад крадзяжоў, абсталяванае належным чынам памяшканне.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga