У Дзятлаве праходзіць абласная творчая майстэрня для настаўнікаў-матэматыкаў (будзе дапоўнена)

Галоўнае Грамадства

27 лістапада ў гімназіі № 1 горада Дзятлава пачаў работу абласны семінар для настаўнікаў-матэматыкаў Гродзеншчыны, які праходзіць у фармаце творчай майстэрні.

Мерапрыемства скіравана на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне тэарэтычных, метадычных і псіхалагічных прынцыпаў і аспектаў рэалізацыі выхаваўчага і развіваючага патэнцыялаў прадмета “матэматыка” на вучэбных занятках. Свой вопыт работы ў гэтым кірунку прадстаўляюць установы адукацыі Дзятлаўшчыны.

Адкрыццё семінара пачалося на прыемнай ноце: гасцям прадставілі творчы нумар “Вас сустракае Дзятлава”.

З адукацыйнай прасторай Дзятлаўскага раёна ўдзельнікаў сустрэчы азнаёміла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

Праблемнае поле і задачы вызначыла метадыст упраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Марына Ярома.

У далейшай праграме мерапрыемства-трэнінг ад метадыста Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Людмілы Канавалік “Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка матэматыкі: нарматыўныя, прававыя і тэрміналагічныя аспекты”, а таксама панарама адкрытых вучэбных заняткаў “Проста. Складана. Цікава”. Іх правядуць настаўнікі гімназіі Ганна Урбановіч па тэме “Аб’ём паралелепіпеда” ў 11-м класе, Святлана Кетка па тэме “Трыганаметрычныя ўраўненні” ў 10-м класе, а настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Таццяна Вянско арганізуе адкрыты паказ па тэме “Выкарыстанне гульнявых форм работы ў пазакласнай рабоце па вучэбным прадмеце “матэматыка” на прыкладзе рэалізацыі міні-праекта “Рамонт басейна – наша мара”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga