Служба “адно акно”. Як аформіць дапамогу па доглядзе пажылога чалавека?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Догляд хворага або пажылога чалавека патрабуе вялікіх маральных і матэрыяльных выдаткаў.

Калі сваяк з’яўляецца інвалідам першай групы або дасягнуўузросту80гадоў і яму патрабуецца догляд, то вы можаце аформіць дзяржаўную дапамогу.

Пры гэтым дзяржаўным органам трэба даказаць, што ваш сваяк мае патрэбу ў доглядзе. Пастаянным доглядам лічыцца дапамога старонніх асоб для ажыццяўлення наступных надзённых патрэбаў: апрананне, прыём ежы, асабістая гігіена і іншыя. Калі ваш сваяк самастойна здольны ажыццяўляць гэтыя функцыі, то хутчэй за ўсё ў прызначэнні такога догляду будзе адмоўлена, але за ім замацуюць сацыяльнага работніка, які будзе дапамагаць вырашаць бытавыя пытанні (хадзіць у магазін, прыбіраць у кватэры).

Калі ж ваш сваяк мае патрэбу ў пастаянным доглядзе – пацвярджайце гэта заключэннем медыка-кансультацыйнай камісіі. Яго можа выдаць паліклініка, бальніца, шпіталь. Права на дапамогу па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту (дапамога па доглядзе), маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ва ўзросце ад 16 да 70 гадоў, якія ажыццяўляюць пастаянны догляд інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, пры гэтым:

не працуе па працоўных дагаворах, не выконвае работы па грамадзянска-прававых дагаворах, не навучаецца ў навучальнай установе;

не атрымлівае пенсіі;

не атрымлівае дапамогі па беспрацоўі;

не з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам;

сумесна пражывае з асобай, якая дасягнула 80 гадоў або пражывае з ім у адным населеным пункце;

не праходзіць ваенную або альтэрнатыўную службу.

Выключэннем з’яўляюцца: асобы, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў па месцы працы, у сацыяльным адпачынку па доглядзе дзяцей, які прадастаўляецца па месцы ваеннай службы, службы; маці, бацька, сын, дачка, муж або жонка, апякун (папячыцель) інваліда I групы або асобы ва ўзросце 80 гадоў і старэйшыя, якія ажыццяўляюць яго пастаянны догляд. Названым сваякам (сваяцтва або апякунства павінна пацвярджацца адпаведнымі дакументамі) дапамога па доглядзе прызначаецца і выплачваецца пры адначасовай занятасці на наступных умовах:

работа па працоўным дагаворы на ўмовах няпоўнага працоўнага часу (не больш за палову нармальнай працягласці працоўнага часу);

неажыццяўленне дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў сувязі са знаходжаннем у працэсе спынення такой дзейнасці, прыпыненне дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, адваката, натарыуса ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

знаходжанне ў акадэмічным адпачынку па месцы навучання.

Дапамога па доглядзе не назначаецца:

асобам, якія маюць непагашаную або нязнятую судзімасць за наўмысныя менш цяжкія злачынствы;

у перыяд дзеяння дагавора пажыццёвага ўтрымання, у адпаведнасці з якім інвалід I групы або асоба, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, з’яўляецца атрымальнікам рэнты;

калі атрымальнік догляду не з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які пастаянна жыве ў Рэспубліцы Беларусь, замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства;

калі дакументальна не пацверджана патрэбнасць інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, у пастаянным доглядзе (для інваліда I групы – заключэннем МРЭК, індывідуальнай праграмай рэабілітацыі, абілітацыі інваліда, для асобы, якая дасягнула ўзросту 80 гадоў і старэй – заключэнне УКК).

Звяртацца па прызначэннедапамогіпа доглядзенеабходнаў службу “адно акно” па месцы знаходжання непрацаздольнага грамадзяніна з заявай і пакетам дакументаў (дакумент, які сведчыцьасобу;працоўная кніжказаяўніка; медыцынскаядаведкааб стане здароўя заяўніка, якая пацвярджаеадсутнасцьпсіхіятрычнагаі наркалагічнага ўліку; заключэннеўрачэбна-кансультацыйнайкамісііаб патрэбнасціасобы, якая дасягнула80-гадовагаўзросту, у пастаяннымдоглядзе – у выпадкупрызначэннядапамогіза асобай, якая дасягнула80-гадовагаўзросту).Тэрмінажыццяўленняадміністрацыйнайпрацэдуры – 10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц.

Служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga