Школьны мерыдыян

Важнае Грамадства

Курэнню – не!

У рамках тыдня прафілактыкі “Пра ўчынкі і адказнасць” у Казлоўшчынскай сярэдняй школе навучэнцы 5-11 класаў далучыліся да інфармацыйнай кампаніі “Наша будучыня без тытуню”. Школьнікі вырашылі: настаў час мяняцца, клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе навакольных, бо быць здаровым – гэта модна.

У 10 класе прайшла класная гадзіна “Не – курэнню!” у форме флэш-акцыі. Кожны меў магчымасць на працягу дзвюх хвілін прывесці як мага больш довадаў пра шкоду курэння. У групах старшакласнікі стварылі рэкламныя лістоўкі з інфармацыяй пра шкоду курэння, тым самым заклікаючы адмовіцца ад гэтай згубнай звычкі як мага раней.

Карысная экскурсія

Павысіць узровень фінансавай граматнасці навучэнцы 6-7 класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава змаглі, наведаўшы аддзяленне Белаграпрамбанка. Зацікавіла гімназістаў гісторыя з’яўлення грошай, будова і магчымасці банкамата і інфакіёска. Спецыяліст банка расказала дзецям, як траціць грошы разумна, эканоміць і правільна размяркоўваць бюджэт, як перасцерагчы сябе і блізкіх ад махлярства.

Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga