Канікулы з карысцю
Навучэнцы Круцілавіцкай сярэдняй школы ў час асенніх канікулаў пазнаёміліся з гісторыяй праваслаўных храмаў Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў гарпасёлку Наваельня і святога велікамучаніка Георгія Пабеданосца ў вёсцы Горка, касцёла Божага Цела ў аграгарадкуДварэц і святых анёлаў-ахоўнікаў у вёсцы Раготна.
Зацікавілі дзяцей і камяні-валуны, што ляжаць на ўзвышшы Горкаўскіх могілак у лясным масіве. Легенды і паданні расказваюць, што спакон веку прыходзяць людзі да камянёў, каб вылечыцца ад хвароб.
Пабывалі яны і на экскурсіі ў вёсцы Малдавічы ў музеі “Хата брыгадзіра”. Даведаліся, як жылі іх прабабулі і прадзядулі, убачылі прадметы побыту.
Для вучняў 3-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школыбыла арганізавана экскурсія ў горад Гродна, спонсарам якой стала Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”.
У час экскурсійнай праграмы навучэнцы наведалі базу адпачынку “Прывал”.
Для іхбыла арганізавана квэст-гульня “Форт Баярд”. Усе ўдзельнікі атрымалі памятны сувенір, а таксама зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі.
Выхаванцы Раклевіцкай базавай школы наведалі пажарную часць горада Дзятлава. Дзеці паглядзелі пажарныя машыны, аварыйна-выратавальнае абсталяванне, нават прымерылі касцюм пажарнага. Сустрэча з ратаўнікамі выклікала цікавасць да прафесіі і павагу да іх нялёгкай працы.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga