На пачатку восені ў вёсцы Малдавічы, у будынку былога ФАПа, адкрылася выставачная экспазіцыя прадметаў савецкага часу “Хата брыгадзіра”.
Карыстаецца яна вялікай цікавасцю ў жыхароў нашага раёна, асабліва школьнікаў. Нядаўна здзейснілі падарожжа ў мінулае стагоддзе, каб убачыць вясковы быт людзей, навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Дварэцкай, Круцілавіцкай, Казлоўшчынскай сярэдніх школ.
Удзельнікі калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правялі для школьнікаў пазнавальную экскурсію. Яны расказалі, што гэта ўнікальная экспазіцыя прадметаў і сімвалаў СССР, якая ўвабрала ў сябе дзясяткі экспанатаў, сабраных і прывезеных сюды з усяго Дзятлаўскага раёна. А прымалі ўдзел у іх зборы работнікі аддзела культуры, адукацыі, музея і іншых устаноў. Многія рэчы да гэтага часу знаходзяцца ў рабочым стане.
Музейная экспазіцыя беражліва захоўвае ўнікальныя артэфакты, дакументы, асабістыя рэчы людзей той эпохі. Выстава ахоплівае некалькі дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga