2024 год на Дзятлаўшчыне вызначыўся вялікім аб’ёмам рамонтных работ ва ўстановах сацыяльнай сферы.
Так, сёлета праведзены бягучы рамонт даху ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці і Гезгалаўскім доме культуры, распачаты рамонт на даху Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Усе работы выконвае ТАА “ЛідаПрамБуд”.
Па завяршэнні работ агульная плошча адрамантаванага даху ў трох установах складзе 520 квадратных метраў, на што з раённага бюджэту выдзелена 43 тысячы рублёў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее
#нашалепшае