Ёсць нагода. Дзятлаўчанкі прымаюць удзел у жаночым форуме

Важнае Грамадства

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Мінску праходзіць ІІІ Рэспубліканскі форум працаўніц вёскі.

Кожную з абласцей Беларусі прадстаўляюць каля паўсотні жанчын. Усе яны – гонар не толькі сваіх гаспадарак і прадпрыемстваў, але і ўсёй краіны. У саставе дэлегацыі Гродзеншчыны ад Дзятлаўскага раёна ў сталіцу адпачыць ад працоўных будняў і атрымаць станоўчыя ўражанні сёлета паехалі тры нашых зямлячкі: брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ “Граніт-Агра” Наталля Болтач, памочнік вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Жукоўшчына” Надзея Стэцкая, галоўны спецыяліст КСУП “Войневічы” Вольга Лахач.

У праграме форуму запланавана сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.

Такія мерапрыемствы – цудоўная магчымасць не толькі ўшанаваць працаўніц вёскі і падзякаваць ім за шчырую працу, але і паказаць беларусам, наколькі важныя рабочыя прафесіі, як яны спрыяюць самарэалізацыі і паспяховасці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga