Пытанне: нядаўна маю знаёмую вечарам спынілі супрацоўнікі ДАІ за тое, што яна ішла без флікера.
На першы раз ёй далі папярэджанне. Якое яшчэ пакаранне прадугледжана за такое парушэнне?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Лазута:
– З надыходам восені, з-за таго, што скарачаецца светлавы дзень, вырасла рызыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Небяспечна рухацца па ўзбочыне і ўздоўж праезнай часткі, пераходзіць яе ў цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці. Каб засцерагчыся ад небяспекі, неабходна выкарыстоўваць флікер. Але проста насіць яго недастаткова – важна, каб вадзіцель убачыў вас і своечасова зрэагаваў. Іх лепш за ўсё насіць два і больш – на правай і левай руцэ. Самы дзейсны – жоўтага або белага колеру.
За адсутнасць флікера або пераход дарогі ў забароненых месцах, у тым ліку ў п’яным выглядзе, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт 18.20 КоАП Рэспублікі Беларусь: ад адной да пяці базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga