На Дзятлаўшчыне прайшло першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат (зборныя школ) у праграме раённай спартакіяды школьнікаў.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд з пяці ўстаноў адукацыі раёна.
Па выніках гульняў у падгрупах і фінальных паядынкаў пераможцам спаборніцтваў стала каманда сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава, другое месца ва ўпартай барацьбе заваявала каманда дзяўчат сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, валейбалісткі з Гезгалаў сталі трэцімі.
Каманды паказалі дастойны ўзровень гульні, праявілі спартыўны характар і вытрымку. Удзельніцы каманд, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі ад Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga