Экскурсія на “Лінію Сталіна”
У рамках рэалізацыі праекта “Вандруй па Беларусі – выхоўвай патрыёта” навучэнцы 8 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.
Дзеці ўпершыню пабывалі ў ваенна-гістарычным музеі пад адкрытым небам, шмат даведаліся пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра ўмацаваныя раёны, якія былі на тэрыторыі Беларусі. Асаблівае ўражанне на іх зрабілі акопы, супрацьтанкавыя равы, траншэі, па якіх можна было прайсціся, ваенная тэхніка.
Святкуем “Багач”
Завяршэнне восеньскіх палявых работ беларусы традыцыйна адзначалі святам Багач. Гэта свята ўраджаю, добрага настрою і ўшанавання беларускіх народных традыцый. Адбылося яно і ў Казлоўшчынскім дзіцячым садзе. Выхаванцы гулялі ў беларускія гульні, спявалі народныя песні і дзякавалі нашай роднай зямлі за добры ўраджай.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga