“Са святам, тата!”

Грамадства Свежыя навіны

Раённы піяр-драйвінг пад такой назвай стартаваў на Дзятлаўшчыне 19 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові і да Дня бацькі.

Флаеры-віншаванні сярод насельніцтва распаўсюджвалі члены савета валанцёраў раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Валерыя Яраш і Яраслаў Чарныш, а таксама старшыня дзіцячай палаты гарадскога піянерскага штаба ГА “БРПА” Алена Швец.

21 кастрычніка, у Дзень бацькі, піяр-драйвінг увайшоў у актыўную фазу, у яго ўключыліся ўстановы адукацыі раёна. Моладзь стараецца, каб у святочны дзень як мага больш татаў атрымала прыемныя віншаванні.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: