Дзятлаўчане, напэўна, заўважылі з’яўленне на вуліцы Чырвонаармейскай горада Дзятлава дарожнай тэхнікі.
Тут пачаўся рамонт дарожнага палатна, работы ў межах якога выконвае дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 24 (г. Ліда) і ДБУ № 30 (г. Ваўкавыск) – філіялы гродзенскага ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”.
Папярэдняя сума на рамонт вуліцы Чырвонаармейскай складае каля 250 тысяч рублёў, выдаткаваных з раённага бюджэту.
Аб’ём работ – больш за 5,6 тысячы квадратных метраў. Тут праводзіцца фрэзераванне пашкоджанага слою асфальту з наступнай укладкай новага.
У далейшым гэта ж каманда выканае рамонтныя работы з асфальтаваннем на ўчастках вуліц Азёрнай, Леніна, Кастрычніцкай, Перамогі і Прытыцкага. Сродкі на іх правядзенне прадугледжаны з раённага бюджэту.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga