“Патрыятызм учора, сёння, заўтра”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай на базе сярэдняй школы № 9 імя І. Сухамліна горада Слоніма прайшоў ІІ абласны злёт прадстаўнікоў саветаў пажылых грамадзян Гродзенскай вобласці.

Дзятлаўшчыну на сустрэчы прадстаўлялі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і ветэран працы Сяргей Малышчык.

Было адзначана, што ў Беларусі савет пажылых грамадзян заснаваны ў 2021 годзе, яго структурныя падраздзяленні працуюць у кожным раёне Прынёманскага краю і аб’ядноўваюць прадстаўнікоў старэйшага пакалення з нераўнадушнай жыццёвай пазіцыяй, якія актыўна дзеляцца сваім працоўным і жыццёвым вопытам з моладдзю, удзельнічаюць у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, захаванні гістарычнай памяці.

Намеснік старшыні камітэта – начальнік упраўлення арганізацыі сацыяльнай дапамогі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Гарачава нагадала, што ў Беларусі рэалізуецца нацыянальная праграма “Актыўнае даўгалецце”, і адзначыла высокі ўзровень работы ў рамках гэтай праграмы.

Вопытам дзейнасці савета пажылых грамадзян пры райвыканкаме падзяліліся сланімчане: спецыялісты расказалі аб шматвектарнай рабоце з людзьмі сярэбнанага ўзросту, праектах з іх удзелам, супрацоўніцтве савета з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, планах. Праграму сустрэчы прадоўжылі творчае выступленне-візітоўка ад навучэнцаў сярэдняй школы № 5 “Слонімшчына: вялікія магчымасці і вынікі”, канцэрт работнікаў культуры і самадзейных артыстаў, прэзентацыя музея “Ваенная гісторыя Слонімшчыны”, экскурсіі ў Жыровіцкі манастыр і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Алена Васкель:

– На Дзятлаўшчыне, як і ў Беларусі ў цэлым, савет пажылых грамадзян функцыянуе з 2021 года. Цяжка пераацаніць ролю яго ўдзельнікаў, наогул пажылых людзей у справе патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай спадчыны, традыцый. Цікава было пачуць, як такое ж аб’яднанне працуе і развіваецца на Слонімшчыне, як супрацоўнічаюць грамадзяне залатога ўзросту і грамадскія арганізацыі, якія сустрэчы і праекты ладзяць з прадстаўнікамі маладога пакалення.

Не менш цікава было даведацца, як у Мінскай духоўнай семінарыі арганізавана работа па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні насельніцтва на асновах праваслаўнай культуры.

Дзякую калегам са Слонімскага раёна за якасную падрыхтоўку да форума: мерапрыемствы выдаліся цікавымі, панавала камфортная атмасфера.

Ірына СТЫРНІК

Фота slonves.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga