Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа сёлета ў чарговы раз далучыцца да святкавання Сусветнага дня перазапуску сэрца, які адзначаецца 16 кастрычніка.
Больш падрабязна аб значэнні гэтай даты і мерапрыемстваў, якія праходзяць у сувязі з ёй, расказала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк:
– Сусветны дзень перазапуску сэрца закліканы прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем сардэчна-сасудзістых захворванняў, якія, па ацэнках спецыялістаў, уваходзяць у топ вядучых прычын смяротнасці ў свеце.
Як сведчыць медыцынская статыстыка, своечасовая экстранная дапамога, аказаная ў першыя 3-4 хвіліны пасля спынення сэрца, павышае верагоднасць спрыяльнага зыходу на 50 %.
Таму напярэдадні, а таксама 16 кастрычніка прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа будуць праводзіць тэматычныя сустрэчы, лекторыі, трэнінгі па аказанні базавай рэанімацыі. Для розных узроставых катэгорый трэнеры на спецыяльных манекенах пакажцуь адпрацоўку навыкаў па аказанні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Увогуле варта падкрэсліць, што навучанне аказанню першай дапамогі – гэта адзін з прыярытэтных кірункаў у рабоце Беларускага Чырвонага Крыжа.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga