З 2008 года Дзятлаўская раённая бібліятэка працуе па раённай праграме “Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой у Дзятлаўскім раёне”, якая прадугледжвае каардынацыю іх дзейнасці па розных напрамках культурнага і духоўнага развіцця нашага грамадства, духоўнага адраджэння нацыі,у рамках бібліятэчнай мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці”.
Тут традыцыйна ладзяцца Дні праваслаўнай кнігі, якіязвычайна прымеркаваны да значных падзей: 1030-годдзя з часу заснавання Беларускай праваслаўнай царквы, 800-годдзя з дня нараджэння святога благавернага князя-палкаводца Аляксандра Неўскага і іншых.Заўсёды вядзецца гаворка пра праваслаўную кнігу, якая з’яўляецца вялікім дарам чалавеку ад Бога, вучыць міласэрнасці, спагадзе, любові.
У чытальнай зале бібліятэкі дзейнічае пастаянная выстава “Свет праваслаўнай кнігі”.Кожнае мерапрыемства таксама суправаджаецца выставамі, аглядамі літаратуры. Кнігі раскрываюць унікальны маральны і культурны свет хрысціянскіх традыцый, дапамагаюць агульнымі намаганнямі зберагчы і прымножыць духоўнае багацце нашага народа.
Дзятлаўская раённая бібліятэка ў 2023 годзе прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” і атрымала заахвочванне за добрую работу. На конкурс быў прадстаўлены летапіс храмаў Спаса-Праабражэнскай царквы і сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава. У гэтым летапісе змешчана не толькі гісторыя храмаў, але і біяграфіі святароў, успаміны і фота з іх асабістых архіваў.
Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga