Па ініцыятыве Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі на працягу двух гадоў у рэгіёне рэалізуецца праект “Лёс краіны ў руках настаўнікаў».
Удзел у праекце выклікаў жывую цікавасць у педагагічнай грамадскасці Дзятлаўскага раёна. У верасні быў створаны першы зборнік. У яго ўвайшлі артыкулы пра педагогаў Дзятлаўшчыны, якія з’яўляюцца душой школы, выхоўваюць у дзецях усе самыя лепшыя чалавечыя якасці, дапамагаюць ім пазнаваць свет, паверыць у свае сілы, раскрыць таленты. Гэта кніга пра людзей, якія валодаюць дзіўным сэрцам, у якім жывуць бязмежная любоў і дабрыня, матчына мудрасць і клопат. Педагогі раёна не толькі з’яўляюцца праваднікамі перадавых ідэй развіцця грамадства, але і заслугоўваюць, каб на прыкладзе іх жыццёвага і прафесійнага шляху выхоўваліся новыя пакаленні.
Кніга “Лёс краіны ў руках настаўнікаў: Дзятлаўскі раён” – вынік сумеснай работы аддзела, установаў адукацыі раёна, намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўнікоў музеяў, класных кіраўнікоў. Яна створана на аснове шматлікіх матэрыялаў са школьных, музейных і асабістых сямейных архіваў, публікацый з раённай газеты “Перамога”, успамінаў людзей.
Марыя ШАВЕЛЬ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga