Імкнуцца да зорак

Важнае Падзеі Спорт і турызм

Самай магутнай матывацыяй для пачынаючых спартсменаў з’яўляецца сустрэча з тымі, хто ўжо дасягнуў у гэтай сферы высокіх вынікаў.

Так, у час чарговай трэніроўкі на стадыёне сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча выхаванцам аддзялення па футболе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выпала шчаслівая магчымасць пазнаёміцца з нашай зямлячкай, выпускніцай гэтай навучальнай установы Карынай Альховік, якая сёння з’яўляецца прафесійнай футбалісткай. Карына гуляе на пазіцыі нападаючай у камандзе “Фенербахчэ” турэцкай жаночай Суперлігі, а таксама з’яўляецца членам жаночай зборнай Беларусі па футболе. Футбалістка прыехала на малую радзіму пару дзён адпачыць перад важным матчам, які беларускі правядуць са зборнай Чэхіі ў кваліфікацыі на Чэмпіянат Еўропы-2025. Дарэчы, у гэтым матчы Карына таксама заяўлена трэнерскім штабам на пазіцыі нападаючай.

Карына Альховік расказала школьнікам пра вялікі футбол і падзялілася сакрэтамі выніковай гульні, а таксама сфатаграфавалася на памяць з юнымі футбалістамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga