Бібліятэкамі раёна вядзецца вялікая пошукавая работа па зборы інфармацыі аб удзельніках і героях Вялікай Айчыннай вайны.
Так, на сайце ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” dyatlovolib.by размешчаны дзве базы даных – “Фотаз сямейнага альбома ветэрана” (змяшчае матэрыял аб 25 ветэранах Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўшчыны), “Дарогамі вызвалення Дзятлаўшчыны” (прадстаўлена некалькімі раздзеламі: “Іх імёнамі названы”, “Партызанскі і падпольны рух на Дзятлаўшчыне”, “Па слядах вялікай мужнасці”). Да 80-годдзя вызвалення Беларусі створаны віртуальны фотаальбом “80 фотокадров о войне”.
З красавіка ў бібліятэках дадзены старт інтэрактыўнаму патрыятычнаму праекту “Гартаючы гісторыі старонкі”. У рамках яго арганізавана патрыятычная анлайн-акцыя “Напішы ліст салдату”, запісаны відэаролікі вершаў аб вайне вуснамі дзяцей “Там на вайне”, арганізаваны чатыры цыклы анлайн-рэпартажаў “Героі Перамогі”. Падчас рэпартажаў удзельнікі дзяліліся гісторыямі пра сваіх родных, якія ваявалі, фотаздымкамі з сямейных архіваў, медалямі, ксеракопіямі артыкулаў з газет.
Не застаецца без увагі тэма генацыду. Праца, якая праводзіцца ў бібліятэках па зберажэнні гістарычнай спадчыны,– гэта жывая памяць для падрастаючага пакалення. Тут арганізаваны тэматычныя выставы, паліцыз кнігамі і матэрыяламі, якія раскрываюць сутнасць і змест розных формаў генацыду, што прымяняліся фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі: карныя аперацыі, спаленыя вёскі, нацысцкія лагеры смерці, канцлагеры ваеннапалонных.
Цікавяць чытачоў такія кнігі, як “Без срока давности. Беларусь”, “Дети войны. Их детство закончилось летом 1941года”, А. Зельскі “Хатынь”, Н. Цыганок “Осиповичи: трагические страницы”, С. Копыл, “Полоцкая Голгофа. Страницы геноцида белорусского народа 1941-1944гг.”, Т. Падаляк “Дальва – сястра Хатыні”, “Нашчадкі вогненных вёсак”, зборнік успамінаў “Я з вогненнай вёскі”, сабраны А. Адамовічам, У. Калеснікам і Я.Брылём, “Хатынская аповесць” А. Адамовіча, паэзія А. Куляшова і іншыя.
Таксама ладзяцца мерапрыемствы да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
У рамках бібліятэчнага праекта перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса “Старшее поколение выбирает чтение” для жыхароў вёсак арганізавана выстава-рэкамендацыя мастацкіх твораў аб Вялікай Айчыннай вайне, генацыдзе беларускага народа.
У бібліятэках установы быў аб’яўлены конкурс “Мы помнім, шануем, ганарымся”. На працягу года бібліятэкары збіралі фактаграфічныя матэрыялы, архіўныя звесткі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны сваёй мясцовасці, аднавяскоўцах, якія прымусам былі сагнаны дляпрацы ў Германію. Усе матэрыялы аформлены ў альбомы, якія сталі добрым дапаўненнем у фондзе бібліятэкі.
Работа ў гэтым кірунку працягваецца.
Марына БОРТКА,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga