За 2023 год і мінулы перыяд 2024 года на аб’ектах інфраструктуры Беларускай чыгункі былі траўмаваны шэсць непаўналетніх, з іх пяць загінулі.
Прычынамі траўмаў сталі невыкананне элементарных мер асабістай бяспекі: размовы па мабільным тэлефоне, выкарыстанне навушнікаў пры знаходжанні на чыгуначных пуцях, ігнараванне гукавой і светлавой сігналізацый.
Беларуская чыгунка заклікае быць пільнымі на аб’ектах транспарту, не рызыкаваць сваім жыццём, выконваць элементарныя правілы:
– не стаяць блізка да краю платформы пры набліжэнні цягніка;
– не залазіць пад вагоны;
– пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, па пешаходных мастах, пераездах;
– не ладзіць гульні паблізу чыгуначнага палатна;
– перад пераходам па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;
– не праязджаць на дахах, падножках, пераходных пляцоўках вагонаў;
– пры набліжэнні цягніка варта спыніцца, прапусціць яго і, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага саставу па суседнім пуці, працягваць пераход.
Лідская дыстанцыя пуці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga