Праект “Са знакам якасці”. Эфектыўнае супрацоўніцтва

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Справа робіцца лепш і хутчэй, калі за яе бяруцца разам.

Асабліва добра гэты механізм працуе ў сістэме адукацыі, дзе часта дзяржава падстаўляе фінансавае “плячо”, а калектывы ўстановаў сваімі сіламі наводзяць утульнасць на давераных ім тэрыторыях.

Сёлета быў прадоўжаны рамонт дваровага ўчастка дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава. За сродкі раённага бюджэту для гэтай мэты было набыта 200 квадратных метраў вулічнай пліткі на суму 4650 рублёў, укладку якой зрабілі падсобныя рабочыя дашкольнай установы. Такім чынам на пляцоўках груп № 4, 6, 10 садка з’явіліся новыя зручныя пешаходныя дарожкі, якія ўжо пазітыўна ацанілі выхаванцы і іх бацькі.

Таксама раённым Цэнтрам па забяспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый ужо заключаны дагаворы на набыццё за сродкі раённага бюджэту вулічнай пліткі і бардзюрнага каменя для Казлоўшчынскай сярэдняй школы на агульную суму 3775 рублёў і для сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча – на агульную суму 3256 рублёў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: