У вайсковай часці 33933 горада Слоніма прайшла прафарыентацыйная сустрэча, на якую былі запрошаны 367 ваеннаслужачых тэрміновай службы, у тым ліку тыя, хто звальняецца ў запас у кастрычніку-лістападзе гэтага года.
Яна праводзілася з мэтай адбору і вывучэння кандыдатаў для паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў.
Намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Юшкевіч і супрацоўнікі АУС Слонімскага райвыканкама Дзмітрый Ягоўдзік і Анатоль Грынцэвіч расказалі пра парадак прыёму і праходжання службы ў органах унутраных спраў, навучанне ва ўстановах адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама прадэманстравалі тэматычны відэафільм “Форма (не) на выраст”.
Напрыканцы сустрэчы з патэнцыяльнымі кандыдатамі на службу ў АУС былі праведзены індывідуальныя гутаркі.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga