Як будзем прышчапляцца ад грыпу

Важнае Да ведама грамадзян

У 2024 годзе ў Дзятлаўскім раёне плануецца прышчапіць 5753 чалавекі: за кошт бюджэтных сродкаў – 5603 (вакцына “Грыпол плюс”, 0,5 мл/1 доза), за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, асабістыя сродкі грамадзян – 150 (вакцына “Ваксігрып тэтра”, 0,5 мл /1 доза).

У арганізацыях аховы здароўя забяспечана гатоўнасць да правядзення кампаніі вакцынацыі супраць грыпу. На кожным урачэбным участку сфарміраваны спісы асоб, якія падлягаюць імунізацыі, з указаннем канкрэтнай групы рызыкі.

Імунізацыя дзіцячага і дарослага насельніцтва будзе праводзіцца ў Дзятлаўскай паліклініцы, паліклініках Казлоўшчынскай і Новаяльнянскай гарадскіх бальніц, Гезгалаўскай, Дварэцкай, Парэцкай і Раготнаўскай амбулаторыях доктара агульнай практыкі.

Для вакцынацыі насельніцтва ў сельскай мясцовасці, на прадпрыемствах, арганізацыях і ўстановах сфарміравана 19 выязных прышчэпачных брыгад.

У адпаведнасці з Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак Рэспублікі Беларусь да груп рызыкі адносяцца дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў; дзеці ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі; асобы з імунасупрэсіяй; старэйшыя за 65 гадоў; цяжарныя жанчыны; медыцынскія, фармацэўтычныя работнікі; дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання; работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва. Плануецца прывіць не менш як 75 працэнтаў ад колькасці гэтага кантынгенту.

Пастаўка вакцыны супраць грыпу плануецца ў пачатку кастрычніка.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga