Пытанне: што рабіць, калі знайшоў на вуліцы або ў грамадскім месцы безгаспадарны прадмет?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Лішык:
– Галоўнае правіла: ніколі не чапайце падазроныя прадметы або пакінутыя кімсьці рэчы.
Тэрарысты могуць усталяваць выбуховае прыстасаванне ў самых нечаканых месцах: на дарогах, у жылых дамах, транспарце, грамадскіх месцах, прыпаркаваных аўтамабілях. У час паездак у грамадскім транспарце звяртайце ўвагу на пакінутыя сумкі, партфелі, скруткі, цацкі і іншыя безгаспадарныя прадметы, у якіх могуць знаходзіцца самаробныя выбуховыя прылады. Пры выяўленні такога прадмета неадкладна паведаміце аб гэтым вадзіцелю, машыністу цягніка, супрацоўніку міліцыі. Заходзячы ў пад’езд, будзьце пільныя і ўважлівыя з незнаёмымі людзьмі і прадметамі. Заўважыўшы падазроныя рэчы, не падыходзьце і не дакранайцеся да іх. Памятайце! Вонкавы выгляд прадметаў можа скрываць іх сапраўднае прызначэнне.
Аб усіх выяўленых падазроных прадметах неадкладна тэлефануйце ў міліцыю на нумар 102.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga