У дзятлаўчан на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны” – узнагароды

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Гродне прайшоў абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.

Свята аб’яднала фальклорныя гурты, майстроў народных рамёстваў з розных куткоў Прынёманскага краю.

Дзятлаўшчыну прадставіў народны фальклорны гурт вёскі Погіры, народны ансамбль песні “Заранка” (мастацкі кіраўнік Людміла Маер), аматарскае аб’яднанне “Эпатажны блюз” (кіраўнік Ірына Рабушка), народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”, а таксама выбітныя майстры Валянціна Гнаінская (ткацтва паясоў), Анатоль Кардаш (мастак-кераміст), Вольга Барабан (вышыўка), Марына Лотыш (прадзенне на калаўроце) і Сяргей Балыкоў (лозапляценне).

Нашы землякі вярнуліся са свята не з пустымі рукамі. Калектыў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўзнагароджаны дыпломам “За папулярызацыю мясцовых традыцый” і спецыяльным прызам; дыпломам I ступені і спецыяльным прызам у намінацыі “Лепшы дарослы фальклорны калектыў” – народны фальклорны гурт вёскі Погіры (кіраўнік Тамара Ступак) Гезгалаўскага дома культуры.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Цэнтра культуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: