Кніга адкрывае свет
У cярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшоў Тыдзень пісьменства і друку. Вучні ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў, гульні-віктарыне і інтэлектуальна-пазнавальнай гульні, стваралі воблака слоў і рэкламу, распрацавалі буклеты, прэзентацыі, прысвечаныя друкарам і асветнікам, былі праведзены інфармацыйныя гадзіны.
У школьнай бібліятэцы ў гэты час працавала выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, у музеі вучні мелі магчымасць паглядзець газеты, падручнікі, часопісы савецкага перыяду “Назад у мінулае”.
Разам весялей!
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы наведалі мясцовы Дом культуры. Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах правялі майстар-класы і прэзентацыю сваёй дзейнасці. У канцы мерапрыемства кожны жадаючы змог запісацца ў гурток.
Спартыўныя баталіі
У санаторнай школе “Баравічок” адбыўся Тыдзень спорту і здароўя. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, гульнях, праводзіліся рухомыя перапынкі, а таксама быў створаны відэаролік “Спорт у маім жыцці”. Завяршальным мерапрыемствам стала правядзенне ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.
У Казлоўшчынскай сярэдняй школе ў рамках такога ж тыдня кожная раніца пачыналася з выканання комплексу здароўезберагальных практыкаванняў пад вясёлую і энергічную музыку, прайшло шмат спартыўных мерапрыемстваў.
Тыдзень спорту і здароўя прайшоў у атмасферы добразычлівасці, спартыўнага духу і паказаў добрую выніковасць навучэнцаў.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga