Праект “Са знакам якасці”. Калі рамонт – то капітальны!

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне не толькі будуецца новае жыллё, але рамантуецца існуючае.

Гэты год вызначыўся грунтоўным абнаўленнем жылога фонду ў гарпасёлку Наваельня.

Заказчыкам рамонтных работ выступіла Дзятлаўскае РУП ЖКГ, падрадчыкам – упраўленне спецыяльных работ “Будкомплекс”. Сродкі выдаткоўваліся з раённага бюджэту і камунальных адлічэнняў грамадзян, яны былі затрачаны на стварэнне праектаў, экспертызу і непасрэдна – будаўніча-мантажныя работы.

У жніўні завершаны капітальны рамонт 24-кватэрнага дома па вуліцы Снітко, 8. На работы было затрачана амаль 500 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў і каля 23 тысяч 400 рублёў – сродкаў камунальных плацяжоў. Зроблена ўцяпленне тарцавых сцен, заменены магістральныя трубаправоды і стаякі сістэмы ацяплення, трубаправоды водазабеспячэння і каналізацыі, усталяваны вадамерныя і цеплавыя вузлы, выкананы капітальны рамонт даху. Папрыгажэў дом і звонку: былі заменены агароджы балконаў, адрамантавана адмостка і ганкі, пабудаваны вадасцёк, заменены дзверы і вокны ў месцах агульнага карыстання.

У 20-кватэрным пяціпавярховіку па вуліцы Дзятлаўскай, 11А капітальны рамонт падыходзіць да завяршэння, здаць аб’ект плануецца ўжо ў верасні. На рамонтныя работы з раённага бюджэту выдаткавана амаль 299 тысяч рублёў, з адлічэнняў грамадзян – 108,5 тысячы.

Тут было праведзена ўцяпленне тарцавых сцен, капітальны рамонт даху, замена ўнутранага газаправода, труб водазабеспячэння і каналізацыі. Каб дом быў для жыхароў не толькі надзейным, але і ўтульным, на балконах і лоджыях з’явіліся экраны, у месцах агульнага карыстання заменены дзверы і вокны, адрамантаваны ганкі.

У разгары – капітальны рамонт яшчэ аднаго жылога дома ў Наваельні, аб якім мы таксама раскажам у газеце “Перамога”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: