Сваімі меркаваннямі дзеляцца ўдзельнікі гуртка “Юны журналіст” пры рэдакцыі газеты “Перамога”.
Станіслаў Якаўчык, навучэнец 11 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.
Адзінства – наш галоўны здабытак, а дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства – яркі напамін аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці.
Дзень народнага адзінства для мяне – гэта, перш за ўсё, дзень міру і згоды. Лічу, што гэта свята павінна з’яднаць самых розных людзей, нагадаць пра сілу і мудрасць беларускага народа. Гэты дзень закліканы аб’яднаць сённяшніх беларусаў. Кожнаму з нас патрэбна памятаць, што ён з’яўляецца часткай адзінага беларускага народа.
Сёлета я стаў адным з пераможцаў патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта “Цягнік памяці”, які аб’яднаў больш за 200 школьнікаў з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана, Арменіі і Узбекістана. Ён дапамагае ўсвядоміць, як важна захаваць памяць і гісторыю ўсяго чалавецтва, жыць у міры і згодзе.
З’яўляючыся дэпутатам VII склікання моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, намеснікам старшыні моладзевага парламента пры Дзятлаўскім Савеце дэпутатаў, членам ганаровай піянерскай варты раённага савета ГА “БРПА”, удзельнічаю ў распрацоўцы заканадаўчых ініцыятыў для абароны правоў і інтарэсаў моладзі, каб органы ўлады і маладыя грамадзяне лепш разумелі адзін аднаго і былі адзіныя.
Мы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй, на якую глядзім аб’ектыўна вачыма свайго народа.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga