Мы – адзіныя,
Мы – шчаслівыя
На сваёй векавечнай зямлі.
Той зямлі мы спрадвеку адданыя,
У якім бы кутку ні жылі.
Нам нямала нягодаў выпала,
Лёс не лашчыў і шчырым не быў,
Толькі вера ў заўтра светлае
Надавала заўсёды сіл.
Беларусы мы, мы народ такі,
Што не схіліцца прад бядой,
Працавітыя і гасцінныя,
Дружым з сэрцам і галавой.
Свята светлае, вераснёвае
Пранясём з табой праз гады.
Сёння разам мы, мы – адзіныя,
Вёскі родныя і гарады.
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga