Абласное спартыўна-масавае мерапрыемства пад такой назвай адбылося ў Іўі з нагоды Дня народнага адзінства.
Як расказала дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка, удзел у сустрэчы прымалі дзесяць каманд аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Прынёманскага краю, у тым ліку дзятлаўчане.
Праграма спаборніцтваў уключала шэсць відаў іспытаў: кіданне баскетбольнага мяча, дартс, гарадкі, кіданне вортэкса, пенальці, формула-1.
Па выніках удзелу ў іх у скарбонцы Дзятлаўскага раёна два медалі ў асабістым заліку.
Першае месца ў спаборніцтвах па дартсу заняў Анатоль Кець, а Кірыл Уласевіч стаў другім па пенальці. Абодва прызёры былі адзначаны медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў ад упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
– Нягледзячы на стомленасць, удзельнікі нашай каманды атрымалі мора станоўчых эмоцый, пашырылі кола знаёмстваў, рэалізавалі свае ўменні, атрыманыя на занятках у фізкультурна-спартыўнай групе пры Дзятлаўскім фізкультурна-спартыўным клубе, – парадавалася за сваіх падапечных спецыяліст аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Валянціна Саламевіч.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі сустрэчы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga