Ключавыя статыстычныя даныя аб нашым рэгіёне

Важнае Грамадства

Тэрыторыя Гродзенскай вобласці складае 25 131,9 кв. км.

Яе ўтвараюць адзін горад абласнога падпарадкавання, 14 гарадоў раённага значэння, 16 пасёлкаў гарадскога тыпу, 17 раёнаў, 151 сельскі савет і 4292 сельскіх населеных пунктаў.

На 1 студзеня 2024 года ў Гродзенскай вобласці пражывала 992 556 чалавек, або 10,8% ад агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі. Сярод іх 459 828 мужчын (46,3%) і 532 728 жанчын (53,7 %).

Па дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года ў вобласці пражывалі прадстаўнікі больш за 90 нацыянальнасцей.

Працягласць аўтамабільных дарог агульнага карыстання, уключаючы вуліцы, на канец 2023 года па Гродзенскай вобласці склала 15 022 км.

Жыллёвы фонд на канецмінулага года склаў 32 670,2 тыс. кв. м, які павялічыўся на 297,5 тыс. кв. м.

Забяспечанасць насельніцтва жыллём у сярэднім на аднаго жыхара складае 32,9 кв. м агульнай плошчы, што вышэй сярэднерэспубліканскага значэння на 3 кв. м.

У 2023 годзе доля насельніцтва Гродзенскай вобласці, якое карыстаецца інтэрнэтам, склала 93,8 %, што на 32,9% больш, чым у 2013 годзе. Доля насельніцтва, якое карыстаецца паслугамі сотавай сувязі, павялічылася ў параўнанні з 2013 годам на 5,9% і склала ў 2023 годзе 99,6 %.

Падрыхтавала Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: