Газеце “Перамога” – 80 гадоў

Важнае Грамадства

Мая газета “Перамога”,
Мае сцяжынкі да яе…
Пражыта, перажыта многа
З людзьмі ў радасці й бядзе.
Раён ляжаў яшчэ ў руінах,
Адказны сакратар Шымук
Наведваў вёскі, ды ўсё пеша,
Каб распачаць газеты друк.
Усё па макулінках збіралі,
Пісалі самі, ад рукі –
Пасляваенны час галодны,
Але шчаслівы ён які!
Ці еў, ці не, а да паўночы
Рэдактар правіў, набіраў –
І нумар выйшаў самы лепшы
Ды расказаў праз важнасць спраў
У вёсках дальніх і пасёлках,
На нівах, дзе ішлі баі,
А зараз плуг сталёвы ходзіць
Па мірнай бацькаўскай зямлі.
Бягуць гады, сыходзяць людзі,
Змяняе пакаленні час,
Але газета “Перамога”
Ізноў ў дом прыйшла да нас,
Навіны важныя прынесла
І расказала пра ўсё:
Пра гістарычныя падзеі,
Што не сышлі ў небыццё,
І пра людзей, працоўных, слаўных,
Пра справы важныя зямлі,
Якую продкі праз стагоддзі
Сваёю працай збераглі.
Віншуем шчыра “Перамогу”,
За працу нізкі ёй паклон.
Жадаем важных дасягненняў
І шмат шчаслівых, творчых дзён.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga