Дажынкі-2024 у Жукоўшчыне

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Работнікі сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі свята для хлебаробаў, якія працуюць у КСУП “Жукоўшчына”.

Гэтыя працалюбівыя людзі, якія адданыя сваёй справе ўсёй душой, у гарачую пару жніва шчыруюць на палетках, не лічачы ўласны час і сілы. І яны, як ніхто іншы, заслугоўваюць павагі і ўшанавання.

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Васілій Алясюк павіншаваў усіх работнікаў з заканчэннем жніва, падзякаваў за плённую працу і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і далей заставацца такімі ж адданымі сваёй справе.

Заслужаныя ўзнагароды за добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі ў гэты дзень атрымалі многія работнікі гаспадаркі – вадзіцелі, энергетык, кладаўшчык, электрагазазваршчык, слесары па рамонце машын, паляводы, работніцы сталовай, трактарысты-машыністы.

Артысты Дзятлаўшчыны таксама далучыліся да віншаванняў і пажадалі, каб праца на роднай зямлі заўжды была ім у радасць, а добрая песня – верным спадарожнікам па жыцці. Музычныя падарункі дарылі Таццяна Шостка, Ірына Бакшук, Святлана Венская, Марына Міхалоўская, Алеся Варабей, Сяргей Малышчык, Надзея Саўко, Марына Герасімовіч.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga