Паважаныя калегі!
Шчыра і сардэчна віншую ўвесь калектыў і ветэранаў сістэмы з нашым прафесійным святам. З першых дзён на пасадзе кожны з нас аддае шмат сіл і асабістага часу для забеспячэння бесперабойнай работы ведамства, скрупулёзнага выканання заканадаўства, каардынацыі дзейнасці следчых груп, выкаранення злачыннасці і прафілактыкі правапарушэнняў.
Для нас, супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, верхавенства права і абарона дзяржаўных інтарэсаў заўжды на першым месцы. Карпатлівая праца, адказнасць, прынцыповасць і настойлівасць у выкананні задач рознай складанасці – нашы будні. Служба, якой мы аддаём усіх сябе, стала галоўнай справай нашага жыцця, штодзень яна патрабуе мудрасці, вытрымкі і самаадданасці. Усімі гэтымі якасцямі валодаюць супрацоўнікі Следчага камітэта.
Упэўнена, што наш зладжаны калектыў і надалей будзе стаяць на абароне закона і правапарадку, ахоўваючы мірнае жыццё Беларусі, змагацца за законныя правы грамадзян, умацоўваць нашу дзяржаву. Ад усёй душы жадаю вам, вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, святочнага настрою і мірнага неба над роднай краінай.
Таццяна ПРАТАКОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga