Пытанне: на лаўцы ў парку знайшлі мабільны тэлефон, на экране блакіроўка. Што зрабіць са знаходкай?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:
– Зразумела, нельга пакідаць знаходку сабе, бо прысваенне чужога (няхай і згубленага) прыраўноўваецца да крадзяжу. За такое дзеянне вас могуць чакаць прававыя наступствы. Замест гэтага неабходна перадаць прадметы адміністрацыі ўстановы, дзе знайшлі рэч, або аднесці іх у міліцыю. Не варта рызыкаваць, калі знайшлі на вуліцы падазроны прадмет і не можаце самі высветліць уладальніка. Лепш паведаміць пра знаходку праваахоўнікам.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga