Пытанне: цяпер амаль кожны навучэнец носіць у школу мабільны тэлефон. Скажыце, як могуць пакараць дзіця, калі яно знайшло чужы тэлефон і нікому пра гэта не паведаміла?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:
– Згодна з судовай практыкай, у выпадку, калі пацярпелы дакладна памятае, дзе пакінуў свой тэлефон, а вінаваты не прыняў ніякіх мераў, каб адшукаць уласніка тэлефона (пры яго кошце больш за дзве базавыя велічыні), надыходзіць крымінальная адказнасць па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: за тайны крадзеж прадугледжана да трох гадоў пазбаўлення волі, за крадзеж групай асобаў – да сямі гадоў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga