Што крадуць дачныя злодзеі і як ад іх засцерагчыся?

Важнае Здарэнні і бяспека

Як сведчыць статыстыка, найчасцей “нажывай” дачных злодзеяў становяцца посуд, асабістыя рэчы гаспадароў, прадукты харчавання, электраінструменты, аргтэхніка, будаўнічыя матэрыялы, чорныя і каляровыя металы.

Якія меры перасцярогі неабходна прыняць, каб максімальна абараніць свае дачы ад злачынных замахаў, расказала следчы раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Яновіч:

– Не пакідайце на дачы, калі не жывяце там усё лета, каштоўных рэчаў: забірайце іх кожны раз з сабой або аддавайце на захоўванне добра знаёмым грамадзянам, якія пастаянна жывуць у населеным пункце. Дадаткова ўмацуйце замкі на ўваходных дзвярах і ў памяшканнях, зачыніце вокны. Часцей старайцеся прыязджаць на дачу. Калі губляеце ключы – тэрмінова мяняйце замкі. Па магчымасці абсталюйце свой загарадны дом сістэмай відэаназірання. Папрасіце суседзяў прыглядваць за вашай дачай, пакуль самі адсутнічаеце. Калі прыехалі і заўважылі сляды незаконнага пранікнення, адразу ж паведамляйце пра гэта ў праваахоўныя органы і пастарайцеся захаваць абстаноўку дома і на ўчастку без змяненняў да прыезду следча-аператыўнай групы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga