Няхай навучальны год пройдзе лёгка

Важнае Грамадства

Лічаныя дні засталіся да пачатку новага навучальнага года, але на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу”.

Падтрымаць школьнікаў, якія цяпер знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, дапамагчы ім сабраць партфелі прыйшлі прадстаўнікі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і раённага савета ветэранаў. Яны прынеслі дзеткам канцылярскія прылады, кнігі, адзенне і абутак, а таксама салодкія пачастункі.

– Лета заканчваецца, пэўна, для кожнага яно было цікавым, запамінальным, вы добра адпачылі, але ўжо праз некалькі дзён пойдзеце ў школу. Мы хочам, каб у навучальным годзе ўсё ў вас складвалася вельмі добра, з’явіліся новыя сябры, каб вы былі паслухмянымі, атрымлівалі добрыя адзнакі. Няхай навучальны год пройдзе лёгка і хутка! – пажадалі дзецям Галіна Касцюк і Ядзвіга Гушча.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga