Аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праводзіцца мэтанакіраваная работа па канфіскацыі з незаконнага абароту зброі, састаўных частак, боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў і прыладаў.
Апошнім часам пачасціліся выпадкі выяўлення ў жыхароў нашага раёна незаконнага захоўвання боепрыпасаў да паляўнічай зброі з наразным ствалом, гладкаствольнай паляўнічай зброі, пораху.
Кругласутачна ў АУС Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8(01563) 2-13-34, 8-029- 3508064, 8-029-5806042, па якіх можна паведаміць пра факты незаконнага захоўвання, вырабу зброі, састаўных частак і боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў і прыладаў або дабравольна здаць яе ў органы ўнутраных спраў.
Памятайце, што асобы, якія самі здалі прадметы, указаныя вышэй, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ананімнасць гарантуецца.
Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga