Мая Дзятлаўшчына. “Зямля бацькоў –майго жыцця крыніца!”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Пад такой назвай прайшло свята аграгарадка Гезгалы: адбылася сустрэча далёкага мінулага і дня сённяшняга.

І госці, і гаспадары сабраліся, каб расказаць пра сваю Бацькаўшчыну.

– Усё на радзіме самае дарагое, самае блізкае, і куды б цябе ні закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёю душэўная сувязь. Гэтая зямля – нашы родныя Гезгалы, – адзначылі вядучыя мерапрыемства.

Павіншаваў землякоўса святамстаршыня Жукоўшчынскага сельвыканкамаІван Свіб, пажадаў моцнага здароўя, добрага настрою, заўжды любіць і шанаваць свой родны край.

Заслужаныя ўзнагароды ў гэты дзень за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у жыцці аграгарадка Гезгалы прымалі яго жыхары. Падзячным лістом Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаныБарыс Масык,Аляксандр Волкаў,Іван Каско.Падзячныя лісты Жукоўшчынскага сельвыканкама атрымаліНаталія Якімчык,Алег Хаванскі, Жанна Марачынская.

Праходзяць гады, аграгарадок Гезгалы мяняецца, і разам з ім мяняюцца жыхары. Ёсць сярод іх і тыя, хто аднойчы прыехаў сюды іўсім сэрцам “прыкіпеў” да гэтых дзівосных мясцін, як мясцовая доўгажыхаркаАнтанінаКаско, якой сёлета споўніўся 91 год. Ёй пажадалі здароўя, увагі родных і блізкіх. Падарунак атрымала і самая маленькая жыхарка Гезгалаў Ясенія Нічыпар.

Музычныявіншаванні для землякоў падрыхтавалі мясцовыя артысты Нэлі Санюк, Ксенія Жыляніна, Таццяна Царук, Марына Чучэйка, Наталля Бузук,Таццяна Ермалаева, дуэт скрыпачэйі госці з Дзятлава – народны хор ветэранаў працы“Ветэраны ў страі”.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: