9 жніўня ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры праходзіць урачыстае мерапрыемства “Белая Русь, ты мая…”, прымеркаванае да 20-годдзя ўтварэння Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Варта адзначыць, што менавіта Прынёманскі край стаў рэгіёнам, дзе нарадзілася ідэя ўтварэння гэтага грамадскага аб’яднання, якое ўнесла свой важны ўклад у патрыятычнае выхаванне жыхароў краіны і зрабіла нямала іншых добрых спраў. Сёння яно налічвае звыш 234 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 20 тысяч на Гродзеншчыне.
Ва ўрачыстасцях прымае ўдзел і дэлегацыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” – лідары і актывісты грамадскага аб’яднання.
Прыемную ўзнагароду атрымала наша зямлячка Вольга Рагачова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” яна адзначана падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga