Адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйная гігіена – неабходная ўмова асабістай бяспекі

Важнае Улада

15 жніўня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

З жыхарамі пасёлка Казлоўшчына сустрэлася абласная інфармацыйная група пад кіраўніцтвам  начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Максіма Малахоўскага. Намеснік начальніка галоўнага аператыўна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацых Рэспублікі Беларусь – начальнік упраўлення аналізу і планавання Яўгеній Чура выступіў перад калектывам Дзятлаўскага РАНС. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка сустрэлася з ідэалагічным актывам арганізацый і прадпрыемстваў горада Дзятлава ў гімназіі № 1. Працавалі раённыя групы.

Цэнтральнай тэмай абмеркавання стала інфармацыйная гігіена. Выступоўцы растлумачылі жыхарам раёна, як засцерагчы сябе і не стаць ахвярай дэзынфармацыі. На сёння інтэрнэтам у Беларусі карыстаюцца восем з паловай мільёнаў чалавек (89,5 % насельніцтва), пры гэтым усе мы кожны дзень сутыкаемся з такой праблемай, як інфармацыйная перагрузка: колькасць інфармацыі, якая пастаянна “сыплецца” на чалавека, у шмат разоў перавышае яго здольнасці яе апрацаваць.

Пазіцыя кіраўніцтва нашай краіны на гэты конт адназначная. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 мая 2024 года на Форуме медыйнай супольнасці ў Магілёве адзначыў: “Ніколі не патрабаваў фільтраваць інфармацыю, ствараючы ў СМІ “паралельныя міры” ўсеагульнага дабрабыту і замоўчваючы вострыя тэмы. Мой падыход вы ведаеце: людзі павінны бачыць і ведаць праўду”.

Пры гэтым кожны чалавек знаходзіцца ў сваім інфармацыйным коле, начычаным запытамі ў віртуальнай прасторы, дзе надзвычай простым стала падмяняць праўдзівую інфармацыю заведама хлуслівай, так званымі “фэйкамі”, калі самы неверагодны падман прымаецца на веру, не падвяргаючыся крытыцы. Нам, чытачам, важна памятаць, што крыніца лжывай інфармацыі – гэта заўсёды людзі. На жаль, у сацыяльных сетках фэйкі распаўсюджваюцца на 70 % хутчэй ісціны.

Фэйк – гэта не проста хлуслівая інфармацыя, а менавіта тая, якая пакідае яркае ўражанне, павяргае ў шок, трансліруе патрэбныя аўтарам думкі, выклікае аднаскладныя чорна-белыя “адрэналінавыя” рэакцыі, пачуццё братэрства і далучанасці, падштурхоўвае да патрэбы падзяліцца навіной.

Карыстальнікам сайтаў і месенджараў важна помніць, што любую інфармацыю трэба ўспрымаць крытычна, не спяшацца давяраць, а пераправяраць, высвятляць крыніцу звестак і аўтара, не паддавацца на “статкавы” інстынкт і не спяшацца выконваць заклікі падзяліцца, падтрымаць, перапосціць. Заўжды думаць сваёй галавой і вучыць гэтаму сваіх дзяцей. Тым, хто стварае такія інфармацыйныя “бомбы”, варта помніць аб адказнасці па законе, якая абавязкова надыдзе.

Аднак глабальная сетка Інтэрнэт нясе не толькі шкоду, але і шмат карысці, спрашчае жыццё тых, хто карыстаецца ёю з розумам. Як доказ таму, удзельнікі Адзінага дня інфармавання падрабязней даведаліся аб рабоце адзінага партала электронных паслуг і мабільнага дадатку “Е-паслуга”, з дапамогай якога можна больш хутка і танна выканаць шэраг адміністрацыйных працэдур, сярод якіх нават пастаноўка на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Адной з тэм сустрэчы сталі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за першае паўгоддзе 2024 года. Аб’ём валавога рэгіянальнага прадукта за гэты перыяд склаў 12,1 мільярда рублёў, або 107,5 % да адпаведнага перыяду 2023 года.

За студзень-май у Гродзенскай вобласці атрымана 1,2 мільярда рублёў чыстага прыбытку, або 110,2 % да аналагічнага перыяду мінулага года, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 14,6 мільярда рублёў, або 115,4% да студзеня-мая 2023 года. Рэальная заработная плата вырасла на 113,1 %, у сферах, якія фінансуюцца з бюджэту, памер намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы за студзень-чэрвень склаў 1 591,7 рубля (рост 117,4%). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 ліпеня застаўся на ранейшым узроўні, не перавышаючы 0,2 % ад колькасці працуючых.

У размове спецыялісты не абышлі такую важную тэму, як дыспансерызацыя насельніцтва і ранняя дыягностыка захворванняў. Медыкі адзначылі, што берагчы і правяраць сваё здароўе – гэта не проста пажаданне, а абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі. Для гэтых мэтаў у залежнасці ад узросту работнікі арганізацый атрымліваюць адзін або два аплачваемыя выхадныя дні. Таксама штогадовы прафілактычны агляд абавязковы дашкольнікам і школьнікам, а дзеці першага года жыцця наведваюць доктара кожны месяц. У 2024 годзе дыспансерызацыі падлягаюць 19 371 жыхар Дзятлаўшчыны, за 7 месяцаў бягучага года гэту працэдуру прайшлі 56 %.

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны нагадалі землякам элементарныя правілы бяспекі для аматараў грыбнога палявання, “замацавалі” патрабаванні бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібным участку. Яны акцэнтавалі ўвагу на надыходзячым ацяпляльным сезоне, да пачатку заклікалі дарослых дзяцей наведаць сваіх пажылых бацькоў і дапамагчы ім у падрыхтоўцы да халадоў. Не абышлі ўвагай прафілактычную акцыю МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, якая пройдзе на Гродзеншчыне з 19 жніўня да 13 верасня і заклікана яшчэ раз нагадаць школьнікам і іх бацькам аб выкананні правілаў бяспекі.

Падводзячы вынік выступленняў у Казлоўшчыне, Максім Малахоўскі праілюстраваў іх прыкладамі рэальных жыццёвых сітуацый, калі з-за нежадання крытычна думаць і празмернай даверлівасці людзі становяцца ахвярамі правакатараў або інтэрнэт-махляроў.

– Пераправярайце ўсю інфармацыю, не давярайце тэлефонным званкам без пацвярджэння, – адзначыў Максім Уладзіміравіч. – Нават калі вам здаецца, што тэлефануюць родныя “ў бядзе”, пакладзіце трубку і перазваніце яшчэ раз, каб упэўніцца ў праўдзівасці інфармацыі.

У час сустрэчы пасялкоўцы змаглі задаць хвалюючыя пытанні інспектару міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Андрэю Іскру.

Увазе ўдзельнікаў Адзінага дня інфармавання была прабстаўлена кінастужка “Хацелі ўдарыць па Беларусі”.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Наталлі АВЯРЧУК, Вольгі ЮШКЕВІЧ, Святланы ГРЫШЫНАЙ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: