З юбілеем, абаронцы Айчыны!

Важнае Грамадства

12 ліпеня ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна адзначае 80 гадоў з дня заснавання.

Урачысты сход, прысвечаны юбілейнай даце, адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Павіншаваць юбіляраў прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, прадпрыемстваў раёна.

Са значнай старонкай у летапісе ваеннага камісарыята яго супрацоўнікаў і ветэранаў службы павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка:

– Гэта дата важная не толькі для работнікаў ваеннага камісарыята, але і для большасці грамадзян нашага раёна: практычна кожная сям’я мае гісторыю ваеннага служэння нашай дзяржаве, удзел многіх пакаленняў родных у абароне Радзімы. На працягу васьмі дзясяткаў гадоў Дзятлаўскі ваенны камісарыят выконваў важныя дзяржаўныя задачы, дэманструючы дакладную і зладжаную работу. Вы ганарова выконваеце свой воінскі абавязак, прафесійна і эфектыўна вырашаеце спектр задач у інтарэсах абараназдольнасці краіны і ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. На вас ляжыць вялікая адказнасць па падрыхтоўцы надзейных будучых абаронцаў Айчыны. Хачу выказаць словы павагі многім пакаленням супрацоўнікаў ваеннага камісарыята за ратную службу і шматгранную дзейнасць па забеспячэнні абараназдольнасці нашай краіны. Шчыры дзякуй усім, хто ў розныя гады служыў і працаваў у ваенным камісарыяце раёна, і сучаснікам – ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай справе.

Вадзім Аляксандравіч уручыў раённыя ўзнагароды: Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны інспектар па ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных Алена Баковіч, вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Наталля Гулецкая, падзячным лістом старшыні райвыканкама – вядучы спецыяліст мабілізацыйнай групы Вольга Кулеш, вадзіцель Мікалай Саўко, інспектар сакрэтнай часці Наталля Ціхан.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі далучыўся да віншаванняў і таксама ўручыў узнагароды землякам.

Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў  –вядучаму спецыялісту Алене Сівай, начальніку сакрэтнай часці Юліі Юргель, падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў – былым супрацоўнікам ваеннага камісарыята Адаму Жукоўскаму і Валянціну Абухаву.

 

Юбілейнага медаля “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў” былі ўдастоены старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Дзеці ліхалецця” Тамара Крывеня, дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ім высокую ўзнагароду.

Таксама ён павіншаваў калектыў арганізацыі і афіцэраў запасу са святам , уручыў раённыя і абласныя ўзнагароды.

У гэты дзень кіраўніцтва і калектыў ваеннага камісарыята-юбіляра прымалі віншаванні ад сілавых структур і працоўных калектываў раёна, з якімі ў іх наладжана плённае супрацоўніцтва, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, самі ўручалі ўзнагароды.

Песенныя падарункі гасцям мерапрыемства зрабілі група “Бархат”, Сяргей Малышчык, Андрэй Добыш, Аліса Дзірвук, узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga