Ведае ўчастковы. Кантэнт віртуальны, а праблемы сапраўдныя

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: у час сельскага сходу пачуў інфармацыю пра незаконныя падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы і адказнасць за іх. Як высветліць самастойна, ці няма ў мяне такіх? І што будзе за падпіску на такія каналы?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:


– Гаворка ідзе пра падпіскі на экстрэмісцкія чаты і захоўванне забароненага кантэнту на сваёй электроннай прыладзе. Пытанне трымаюць пад кантролем праваахоўныя органы. У Гродзенскай вобласці сілавікі працягваюць вылічаць адміністратараў і актыўных прыхільнікаў дэструктыўных рэсурсаў. У першую чаргу “зачыстка” ад экстрэмізму праходзіць на дзяржаўных прадпрыемствах. У зоне кантролю – абсалютна ўсе інтэрнэт-крыніцы, у тым ліку папулярныя сацсеткі і месенджары. У сеціве ніхто не застанецца невядомым, той, хто спадзяецца на “ананімнасць” пэўнага канала, моцна памыляецца.
Нагадаем, падпіска са спасылкай на такія каналы і перасылка пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю да 15 сутак за кожны факт з канфіскацыяй прылады злачынства. Тым, хто з цікаўнасці чытае забаронены канал, варта адпісацца – і пытанняў да іх не ўзнікне. А вось тых, хто “злівае” інфармацыю, пералічвае грошы, робіць рэпост і іншым чынам папулярызуе рэсурс, адпіска ад адказнасці не вызваляе.
Помніце, што, калі вы “засвяціліся” ў дачыненні да экстрэмісцкіх рэсурсаў, гэты пункт абавязкова з’явіцца ў вашай працоўнай характарыстыцы.
З поўным актуальным пералікам рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі ў Рэспубліцы Беларусь, можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (http://mininform.gov.by/documents/respublikanskiy-spisok-ekstremistskikh-materialov/?ysclid=lyr974um2146939049).
У яго ўваходзяць тры рэсурсы, звязаныя непасрэдна з Дзятлаўскім раёнам:
* тэлеграм-канал “Я МЫ 97 % Дятлово”
* тэлеграм-канал “Дятлово для Жизни”
* тэлеграм-канал “Дятлово для Жизни NEWS”
Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#участковы #участковый #вопрос_ответ