Ведае ўчастковы. Калі махляры на парозе

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: жыву ў Мінску, а бацькі сталага ўзросту – у адной з вёсак Дзятлаўскага раёна.

Як засцерагчы іх ад махляроў, якія частыя госці ў сельскай мясцовасці?

Адказвае малодшы ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:

– Самы надзейны спосаб уберагчы пажылых людзей ад падману – расказаць ім пра найбольш папулярныя махлярскія схемы (“спецаперацыі”, “аварыі”, “блакіраванне карткі”, якімі часта палохаюць тэлефонныя ашуканцы), каб зламыснікам было цяжка ўвайсці ў давер і скрасці грошы.

Простыя правілы бяспекі наступныя:

— абавязковапаведамляцьсваякам пралюбых “гасцей” і прыход чужых асоб. Без выключэнняў – будзе гэта сантэхнік, электрык, газавая або сацыяльная служба, праверка лічыльнікаў ці нехта іншы, можна ператэлефанаваць у адпаведную службу і ўдакладніць, ці запланаваны такі візіт;

— не набываць тавар з рук у незнаёмых людзей (бялізну, адзенне і г. д.), не падпісваць дакументы;

— скласці спіс неабходных кантактаў сваякоў і экстранных службаў не толькі ў мабільным тэлефоне, але і размясціць іх на бачных месцах каля стацыянарнага тэлефона;

— абавязкова абсталяваць уваходныя дзверы ланцужком: праз вочка практычна немагчыма разгледзець дакументы або пасведчанні, а ланцужок створыць бар’ер для непажаданага госця.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga