Важныя нюансы. Аб легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе землекарыстальнікаў раёна аб тым, што ў 2022 і 2023 гадах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з мэтай выяўлення фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў, незахавання іх межаў, а таксама выкарыстання прадастаўленых участкаў не па мэтавым прызначэнні была арганізавана суцэльная інвентарызацыя земляў.

Работа праводзілася з выкарыстаннем актуальнай аэраздымкі, што дазволіла візуальна ацаніць месцазнаходжанне ўстаноўленай агароджы або капітальнага будынка адносна межаў прадастаўленага зямельнага ўчастка.

Найбольш распаўсюджаныя парушэнні выяўленыя ў землекарыстальнікаў Дзятлаўскага раёна: будаўніцтва самавольнай пабудовы без дазвольнай дакументацыі на самавольна занятым участку; частка самавольнай пабудовы без дазвольнай дакументацыі на самавольна занятым участку; добраўпарадкаванне на землях агульнага карыстання шляхам устаноўкі плота; пасеў сельскагаспадарчых культур на зямельным участку без дакументаў, якія сведчаць на гэта права.

Што разумеецца пад самавольным заняццем зямельнага ўчастка? Яго выкарыстанне без дакумента, які сведчыць права на яго выкарыстанне, і праяўляецца ва ўзвядзенні капітальнага будынка цалкам на зямельным участку іншага землекарыстальніка або на землях агульнага карыстання. Таксама пад самавольным заняццем часткі зямельнага ўчастка разумеецца ўзвядзенне, рэканструкцыя капітальнага будынка, агароджы, якая з’яўляецца яго састаўной часткай, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі капітальнага будынка, якія выявіліся ў парушэнні мяжы прадастаўленага зямельнага ўчастка для вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі. Легалізацыя самавольна занятага зямельнага ўчастка

У сувязі са змяненнямі зямельнага заканадаўства, якія ўступілі ў сілу, мясцовым выканаўчым камітэтам дэлегаваны паўнамоцтвы на прыняцце рашэнняў аб узаконьванні ўстаноўленых фактаў самавольнага заняцця земляў. У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 г. № 195-З “Аб змяненні кодэксаў”, самавольна заняты зямельны ўчастак можна ўзаконіць (легалізаваць) пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў:

– захаванне збудаванага, рэканструяванага капітальнага будынка (збудавання) і змяненне мэтавага прызначэння існуючага зямельнага ўчастка не цягне істотных парушэнняў горадабудаўнічых і будаўнічых нормаў і правілаў;

– ёсць згода сумежных землекарыстальнікаў (землекарыстальнікаў занятага зямельнага ўчастка (часткі зямельнага ўчастка) – пры яго самавольным занятку) на захаванне ўзведзенага, рэканструяванага капітальнага будынка (збудавання) і змяненне межаў зямельных участкаў;

– адсутнасць на разглядзе ў судзе спрэчкі ў дачыненні да аб’екта самавольнага будаўніцтва і (або) зямельнага ўчастка, а роўна адсутнасць нявыкананай судовай пастановы (выканаўчага дакумента), які абавязвае здзейсніць пэўныя дзеянні ў дачыненні да аб’екта самавольнага будаўніцтва і (або) зямельнага ўчастка;

– пацверджаны факт узвядзення, рэканструкцыі капітальнага будынка (будынка, збудавання) да 1 верасня 2022 года;

– заява аб прыняцці адпаведнага рашэння пададзена зацікаўленай асобай да 1 верасня 2025 года.

Акрамя выканання гэтых умоў, землекарыстальнік павінен унесці плату за права легалізацыі самавольнага заняцця, пакрыць у поўным аб’ёме страты сельскагаспадарчай або лесагаспадарчай вытворчасці (пры іх наяўнасці) і ўнесці плату за зямельны ўчастак, які прадастаўляецца ў прыватную ўласнасць або арэнду. Плата за права легалізацыі разлічваецца зыходзячы з кадастравага кошту зямельнага ўчастка і плошчы самавольнага заняцця (на сайце ГУП “Нацыянальнае кадастравае агенцтва” vl.nca.by прадстаўлены кадастравы кошт земляў Рэспублікі Беларусь).

Што неабходна зрабіць?

У мэтах ліквідацыі выяўленых фактаў самавольнага заняцця земляў аддзелам землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама і сельскімі выканаўчымі камітэтамі землекарыстальнікам зямельных участкаў, якія дапусцілі парушэнні, накіраваны паведамленні аб неабходнасці звароту ў мясцовы выканаўчы камітэт з заявай аб разглядзе пытання аб узаконьванні самавольна занятага зямельнага ўчастка. У выпадку, калі ўласнік не атрымаў апавяшчэнне або не ведае пра самавольнае заняцце зямлі, ён можа самастойна праверыць, ці ёсць у яго такія парушэнні, з дапамогай дакументаў на зямельны ўчастак з планам яго межаў і даўжынямі ліній. У дадзеным выпадку можна самастойна зрабіць замеры свайго ўчастка або скарыстацца платнай паслугай арганізацыі па землеўпарадкаванні (даччыннае ўнітарнае прадпрыемства “Праектны інстытут Гроднагіпразем” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Праектны інстытут Белгіпразем”, г. Гродна, праспект Касманаўтаў, 56А) па аднаўленні межаў зямельнага ўчастка. Пры наяўнасці ў землекарыстальнікаў дакументаў, якія пацвярджаюць факт узвядзення, рэканструкцыі капітальнага будынка да 1 верасня 2022 года, можна таксама звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт з мэтай легалізацыі самавольна занятага ўчастка.

Мера адказнасці

У выпадку незвароту зацікаўленых асоб з заявай аб легалізацыі зямельных участкаў у тэрміны, вызначаныя заканадаўствам, рашэнні ў дачыненні да самавольнага будаўніцтва на самавольна занятых зямельных участках будуць прымацца ў адпаведнасці з палажэннямі артыкула 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у якім напісана, што самавольныя пабудовы на самавольна занятых зямельных участках падлягаюць зносу, зямельныя ўчасткі – прывядзенню ў прыдатны для выкарыстання па мэтавым прызначэнні стан і вяртанню ранейшаму землекарыстальніку і прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці. Паважаныя землекарыстальнікі зямельных участкаў горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна, калі вы атрымалі апавяшчэнні, або пакуль не атрымалі паведамленні аб легалізацыі зямельных участкаў і ведаеце, што ў вас ёсць парушэнні, не чакайце жніўня 2025 года, звяртайцеся ў аддзел землеўпарадкавання райвыканкама або ў сельскія выканаўчыя камітэты па месцы знаходжання зямельнага ўчастка з мэтай вырашэння пытання аб яго легалізацыі. Адкладваць вырашэнне пытання не варта. Кансультацыю можна атрымаць у аддзеле землеўпарадкавання па тэлефонах: 8(01563) 2-17-78, 6-00-39 або па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 109.

Аддзел землеўпарадкавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga