У суботу па Дзятлаўшчыне прайшоў навальнічны фронт

Важнае Здарэнні і бяспека

У выніку былі павалены дрэвы, пацярпелі жылыя дамы, фіксаваліся адключэнні электраэнергіі.

Падраздзяленні Дзятлаўскага РАНС тройчы выязджалі, каб аказаць дапамогу насельніцтву: два разы – у распілоўцы дрэваў, якія ўпалі на праезную частку, адзін – у вёску Рандзілаўшчына, дзе дрэва ўпала на дах жылога дома, пашкодзіўшы 17 лістоў шыферу.

У выніку аварыйнага адключэння былі абясточаны 11 населеных пунктаў раёна, падача электраэнергіі была аператыўна адноўлена ў поўным аб’ёме, заменены 4 апоры ліній электраперадачы, пашкоджаныя стыхіяй.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#стихия #ликвидация_последствий #РОЧС