6 ліпеня ў аграгарадку Белагурна Дварэцкага сельскага савета адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў дашкольнік.
Жыхар горада Баранавічы, 2018 года нараджэння, выхаванец дзіцячага сада, каля 21 гадзіны разам з іншымі дзецьмі гуляў на пагорку побач з аўтамабілем з далучаным лафетам, нагружаным дошкамі. У нейкі момант адзін з дзяцей зняў з ручніка або закрануў каробку перадач аўтамабіля, у выніку той стаў рухацца. Пацярпелы спалохаўся, выскачыў з кабіны і трапіў пад заднія колы машыны. Ад атрыманых траўм дзіця загінула на месцы да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga