Таццяна Нікіпорчык: “Перапаўняе гонар за наш народ і дзяржаву”

Важнае Грамадства

Пяць дзятлаўчан у саставе дэлегацыі Гродзенскай вобласці пабывалі на святочным парадзе ў горадзе Мінску ў гонар юбілейнага Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэлегат УНС:

– Урачыстая атмасфера, энергетыка, глыбокі гонар за нашу краіну, народ, армію – галоўныя ўражанні, якія пакінула паездка ў сталіцу. Пакуль назірала за парадам, радавалася, як за гады суверэнітэту наша Беларусь ператварылася ў працвітаючую, моцную дзяржаву. Мы пабачылі самую сучасную магутную ваенную і грамадзянскую тэхніку, нашы МАЗы і БелАЗы, якія ведаюць і цэняць ва ўсім свеце, і ўсё гэта зроблена рукамі беларусаў. Парад прайшоў на адным дыханні, падарыў мацнейшы зарад энергіі і станоўчыя ўражанні, якія застаюцца з намі і сёння. Ярка, прыгожа, відовішчна. Яшчэ раз я ацаніла працавітасць і культуру беларусаў: у нас чыстая добраўпарадкаваная сталіца, дзе заўсёды шмат гасцей. Прымаем іх добразычліва і шчодра. Гасціннасць нашага народа адчувалася і на ўрачыстасці: усе цёпла ўсміхаліся адзін аднаму, фатаграфаваліся разам, стасункі паміж людзьмі былі вельмі добразычлівыя, разам мы радаваліся святу.

Нашай дэлегацыі пашчасціла знаходзіцца недалёка ад Аляксандра Лукашэнкі, бачыць прэзідэнта. Яго выступленне ўмацавала пачуццё гонару за родную краіну і народ. Мы яшчэ больш упэўніліся, што знаходзімся пад надзейнай абаронай нашай арміі, улады, дзяржавы.

Марына Варонка, галоўны бухгалтар ЦСАН Дзятлаўскага раёна:

– Мне рэдка даводзіцца прымаць удзел у падобных мерапрыемствах, таму парад у Мінску глыбока ўразіў. Запомніліся цудоўны настрой і добразычлівасць гледачоў і ўдзельнікаў урачыстасці, высокі ўзровень яе арганізацыі. За нашай дэлегацыяй замацавалі валанцёра, нам паказвалі, куды ісці, дзе і што будзе адбывацца. Была магчымасць пафатаграфавацца на фоне банераў, а таксама ў цікавых лакацыях, каб яркія ўражанні ад юбілейнага свята засталіся на ўсё жыццё. У чарговы раз для сябе зазначыла, які чысты і прыгожы наш Мінск, нават у час грандыёзных мерапрыемстваў з вялікім наплывам людзей. Гэта таксама паказчык культуры і менталітэту беларусаў. Мы радыя, шчаслівыя і ганарымся, што ўжо 80 гадоў жывём пад мірным небам Радзімы.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости



Теги: